АСАБІСТЫ ЛІСТОК

ПА ЎЛІКУ ПАРТЫЗАНСКІХ КАДРАЎ

Сікірская Крысціна Кліменцьеўна нарадзілася ў 1920 годзе ў Кобрынскім раёне ў вёсцы Павіцце. Нацыянальнасць – украінка.

Баявая характарыстыка. Таварыш Сікірская ў партызанах з 17 красавіка 1942 года, удзельнічала ў наступных баях: Глушы , пад Пінскам; Целяханы; Ленін. Была дысцыплінаваная і вытрыманая.

 

Сікірскі Пётр Іванавіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў Арджанікідзенскім краі, горадзе Есентукі. Быў прызваны ў Чырвоную Армію, трапіў у палон. Здзейсніў уцёкі, апынуўся на тэрыторыі Беларусі, пайшоў у партызаны ў атрад імя Шыша.

Баявая характарыстыка. У партызанах з 17 красавіка 1942 года. Удзельнічаў у баях пад Глушай, Целяханамі, Пінскам, Хварастава, Святая Воля і інш. У 1943–1944 гадах удзельнічаў у баях пад Днепра-Бугскім каналам у месцах Кублін-Зарэчка-Белін у якасці камандзіра аддзялення: пусціў пад адхон эшалон з жывой сілай,тэхнікай і боепрыпасамі,падарваў два танкі. Забіў асабіста 5 немцаў. Партызан Сiкiрскі Пётр Іванавіч узнагароджаны медалём Айчыннай вайны 1 ступені.

Будучы на пасадзе камандзіра аддзялення ў баі за вёску Зарэчка праявіў асабістую ініцыятыву (21.02.1944–27.03.1944). Калі пачаўся бой, Пётр Іванавіч быў са сваім аддзяленнем на заданні ў тыле ворага, група адкрыла раптоўна агонь па фашыстам, у выніку – пачалася паніка сярод немцаў, што адступалі ад Зарэчкі. Сваім манёўрам камандзір нанёс агнявы ўдар па праціўніку  з фланга: не даў фашыстам абысці рэчку злева. Сiкiрскі праявіў мужнасць і арганізацыйныя здольнасці. Мінамётным агнём адбіў націск ворага, у баі было забіта да 20 гітлераўцаў. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвоная Зорка.

Мядзвецкая Данута, гр. ПД-12 ФІСЭ