Тхорык Сяргей Сцяпанавіч

 

Мы, пакаленне ХХІ стагоддзя, павінны захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Мой прадзед нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Першамайск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР. Паступіў на службу ў 1944 годзе. Воінскае званне Сяргея Сцяпанавіча Тхорыка – радавы. Удзельнічаў у баях пад Варшавай. Змагаўся мужна і годна.

На жаль, вярнуўся інвалідам. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём “За адвагу”, знакам “Ветэран вайны”.

Пасля вайны працаваў у калгасе. Я ганаруся сваім прадзедам.

 

Тарасевіч Анастасія, ПД-12 ФІСЭ