Памяць ваенных дзён

Цяжка жылося на акупаванай тэрыторыі. Партызаны рэгулярна ладзілі дыверсіі, нападалі на машыны, якія вазілі спірт. А пакутавалі мірныя жыхары.

Аднойчы праз веску Опаль, у якой жылі мае родныя, праехалі фашысты, пачалася страляніна. Ворагі вярнуліся ў вёску, сагналі ўсіх жыхароў на плошчу. І сёння мая прабабуля не можа даць адказ на пытанне: чаму вёску не спалілі, людзей не забілі? Якая сіла дапамагла ім выжыць?! Пасля гэтага выпадку мясцовыя жыхары сталі больш асцярожнымі, пабудавалі ў лесе зямлянкі, пакрылі іх мохам і верасам. Днём даглядалі гаспадарку, працавалі на зямлі, а на ноч адпраўляліся ў лес. Выставілі нават каля вёскі вартаўніка, які павінен быў папярэдзіць людзей пры набліжэнні ворага.

У гэты дзень фашысты ўварваліся ў вёску нечакана, акружылі яе. Увальваліся ў дамы, сем'і выганялі на падворак і расстрэльвалі, потым падпальвалі хату і амбар. Па ўспамінах прабабулі, падставай для крывавай расправы над жыхарамі стала дыверсія партызан, у выніку якой былі забіты нямецкія салдаты. Тым не менш, большая частка жыхароў была папярэджана і паспела схавацца ў лесе.

На жаль, 15 верасня 1943 года мала хто змог уцалець. У агні загінула 144 чалавекі.

Масюк Дар’я, гр.

ПД-12 ФІСЭ