Цяжка ўспамінаць

Маёй бабулі Ніне Мартынаўне было ўсяго чатыры гады, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Тым не менш, яна помніць, як пасля акупацыі вёскі, у кожным доме жылі фашысты, а сем’і туліліся ў пуні. Каб захаваць жыццё сыну альбо дачушцы, адкупіцца ад адпраўкі на працу ў Германію, жыхары вёскі неслі афіцэрам нямецкай арміі хатнія каштоўныя рэчы (упрыгожванні, посуд). У маёй бабулі была вялікая сям’я. Яе абодва старэйшыя браты: Андрэй і Мікалай, калі пачалася вайна, пайшлі абараняць Радзіму. На жаль, ніхто з родных так і не ведае дагэтуль пра іх лёс. Памяць дзіцячая ўчэпістая, многае помніць мая бабуля, але не любіць успамінаць.

Бурдзін Кірыл, ПД-12 ФІСЭ