Свята роднай мовы 

Вечар “Мова народа – яго святыня”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, сабраў другога сакавіка студэнтаў розных нацыянальнасцей, спрыяў павышэнню агульнай моўнай культуры студэнтаў; развіццю пачуцця нацыянальнай годнасці, павагі да роднай мовы як найвялікшага скарбу ў культурна-гістарычнай спадчыне народа, яднанню прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

Гучалі вершы беларускіх паэтаў: М. Танка, П. Панчанкі, М. Мятліцкага, Г. Бураўкіна, С. Грахоўскага, Л. Геніюш і інш. Вядучыя нагадалі гісторыю свята, найбольш складаныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Замежныя слухачы і студэнты з Інданезіі, Кітая, Нігерыі, Манголіі і Туркменістана з задавальненнем і цікавасцю далучыліся да свята. Яны дэкламавалі вершы на роднай і рускай мовах пра сваю радзіму, мову, маці. На вечары гучалі прыгожыя беларускія песні. Выхаваўчае мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй пра родную Беларусь, яе гісторыю і культуру.

1
2
IMG-4eb5f84ddf58e7fd4408acb9f517dd07-V
IMG-4eb5f84ddf58e7fd4408acb9f517dd07-V

Кафедра беларускай і рускай моў