На шляху да ведаў

На шляху да ведаў

Дваццаць пятага лістапада 2021 года кафедрай беларускай і рускай моў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта была арганізавана міжфакультэцкая алімпіяда па беларускай мове. Я.Р. Самуйлік, З.М. Заіка, к.ф.н., дацэнты, пры падрыхтоўцы
і правядзенні гэтага вучэбна-метадычнага мерапрыемства кіраваліся наступнымі мэтамі: забяспячэнне студэнтаў якаснымі ведамі, навыкамі
і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў сучаснай беларускай мовы
ў прафесійна арыентаванай дзейнасці; фарміраванне і засваенне сістэмы нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах руска-беларускага і беларуска-рускага білінгвізму; павышэнне агульнай моўнай культуры
і ўменняў і навыкаў прафесійнага маўлення будучых спецыялістаў; развіццё пачуцця нацыянальнай самасвядомасці на аснове павагі да беларускай мовы як найвялікшага скарбу ў культурна-гістарычнай спадчыне беларускага народа.

У алімпіядзе прынялі ўдзел 78 студэнтаў 1-га і 2-га курсаў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, факультэта электронна-інфармацыйных сістэм, эканамічнага і будаўнічага факультэтаў. Алімпіяда складалася з 10 заданняў па розных раздзелах беларускай мовы: фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, словаўтварэнні, лексікалогіі, фразеалогіі, марфалогіі, сінтаксісе і культуры маўлення (максімальная колькасць балаў – 70).

Віншуем пераможцаў алімпіяды:

Дубнавіцкую Ганну (ФЭІС, 1 курс, гр. АС-61) – 65,5 б. – 1 месца;

Паўлючыка Аляксандра (ФЭІС, 1 курс, гр. АС-61) – 59,5 б. – 2 месца;

Дораша Івана (ФІСЭ, 2 курс, М-152) –59,5 – 2 месца;

Міхнаўца Рамана (ФЭІС, 1 курс, гр. ШІ-22) – 58,5 б. – 3 месца;

Ратамскага Аляксея (ФІСЭ, 2 курс, М-153) – 58,5 – 3 месца.

Алімпіяда па беларускай мове стала значнай падзеяй у жыцці студэнцкай моладзі. Цешыць, што нашы студэнты не абыякава ставяцца да роднай мовы, цікавяцца складанымі пытаннямі правапісу, граматыкі, семантыкі.

Кафедра беларускай і рускай моў