Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…
Дваццаць чацвёртага сакавіка 2023 года кафедрай беларускай і рускай моў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта была арганізавана ўніверсітэцкая (міжфакультэцкая) алімпіяда па беларускай мове.
Я.Р. Самуйлік, З.М. Заіка, кандыдаты філалагічных навук, дацэнты, пры падрыхтоўцы і правядзенні гэтага вучэбна-метадычнага мерапрыемства кіраваліся наступнымі мэтамі: забяспячэнне студэнтаў якаснымі ведамі, навыкамі і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў сучаснай беларускай мовы ў прафесійна арыентаванай дзейнасці; фарміраванне і засваенне сістэмы нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах руска-беларускага і беларуска-рускага білінгвізму; павышэнне агульнай моўнай культуры і ўменняў і навыкаў прафесійнага маўлення будучых спецыялістаў; развіццё пачуцця нацыянальнай самасвядомасці на аснове павагі да роднай мовы як найвялікшага скарбу ў культурна-гістарычнай спадчыне беларускага народа.
У алімпіядзе прынялі ўдзел 102 студэнты 1–3-га курсаў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, факультэта электронна-інфармацыйных сістэм, будаўнічага, машынабудаўнічага і эканамічнага факультэтаў. Алімпіяда складалася з 10 заданняў па розных раздзелах беларускай мовы: фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, словаўтварэнні, лексікалогіі, фразеалогіі, марфалогіі, сінтаксісе і культуры маўлення (максімальная колькасць балаў – 70).
Віншуем пераможцаў алімпіяды:
Смужэвіча Івана (ФІСЭ, 1 курс, гр. ЦВ-20/1) – І месца;
Мішчук Елізавету (ФІСЭ, 1 курс, гр. ПД-13/1) – І месца;
Хвяшчук Марыю (ФІСЭ, 1 курс, гр. ПД-13/1) – І месца;
Грыцук Ангеліну (ЭФ, 1 курс, гр. ЭлБ-5) – І месца;
Шпігун Алесю (ФІСЭ, 1 курс, гр. ПД-13/1) – ІІ месца;
Ціханчук Вераніку (ФІСЭ, 1 курс, гр. ПД-13/1) – ІІ месца;
Дурыла Надзею (БФ, 1 курс, гр. Н-17) – ІІ месца;
Майсеюка Уладзіміра (МБФ, 3 курс, гр. ТЭА-28) – ІІ месца;
Розбаш Уладзіміра (ФІСЭ, 1 курс, гр. ЦВ-20/1) – ІІІ месца;
Міцковіча Максіма (ФІСЭ, 1 курс, гр. ЦВ-20/1) – ІІІ месца;
Бубянцову Аляксандру (ЭФ, 2 курс, гр. ЭМ-4) – ІІІ месца;
Іванюка Ілью (МБФ, 3 курс, гр. ТЭА-28) – ІІІ месца.
Алімпіяда па беларускай мове стала значнай падзеяй у жыцці студэнцкай моладзі. Радуе тое, што нашы студэнты цікавяцца складанымі пытаннямі правапісу, граматыкі, лексікалогіі і фразеалогіі роднай мовы.
Кафедра беларускай і рускай моў