Навукова-асветніцкі цэнтр імя У.А. Калесніка

IMG-e80d3395e0edf8f974a09f8e19e4ee4c-V
IMG-a8676740b098f4a9000ddfd463e58e87-V1
IMG-eb5469e2c2e86f74b1fc7eea2ac37fde-V
IMG-ecbbe91b8fdc0b99a631e358f0804306-V1
IMG-e80d3395e0edf8f974a09f8e19e4ee4c-V IMG-a8676740b098f4a9000ddfd463e58e87-V1 IMG-eb5469e2c2e86f74b1fc7eea2ac37fde-V IMG-ecbbe91b8fdc0b99a631e358f0804306-V1

22 верасня 2022 года будучыя інжынеры (гр. В-111, ФІСЭ) наведалі Навукова-асветніцкі цэнтр імя У.А. Калесніка. Студэнты мелі мажлівасць пазнаёміцца з работамі Уладзіміра Андрэевіча, пісьменніка, даследчыка беларускай літаратуры, стваральніка літаратурнага аб’яднання “Берасцейскае вогнішча”, першага прафесара на Берасцейшчыне. Не засталіся маладыя людзі абыякавымі да прагледжанага дакументальнага фільма, бо змаглі пачуць мудрае слова аднаго з аўтараў кнігі “Я з вогненнай вёскі”. З захапленнем студэнты разглядалі працы таленавітага чалавека: фотаздымкі, карціны, рэчы з дрэва. Як бачна, Уладзіміру Андрэевічу Калесніку падуладна было не толькі слова.